У МЗС РБ абураныя, што іх не запрасілі на акцыю з нагоды вызвалення Бухенвальда

У МЗС РБ абураныя, што іх не запрасілі на акцыю з нагоды вызвалення Бухенвальда

У МЗС Беларусі абураныя, што беларускую дэлегацыю не запрасілі на акцыю з нагоды вызвалення Бухенвальда. "Незапрашэнне дыпламатаў на падобныя мерапрыемствы — гэта не банальны дэмарш, а прамая абраза, перш за ўсё народаў тых краін, якія ўнеслі вырашальны ўклад у разгром фашызму ў Еўропе", кажа прэс-сакратар Анатоль Глаз. Паводле яго слоў, быў зроблены "фактычна плявок у твар людзям, якія перажылі жахі фашысцкіх канцлагераў".

Раней стала вядома, што афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і Расіі не будуць сёлета запрашаць на мерапрыемствы з нагоды 77-й гадавіны вызвалення нацысцкага лагера смерці. Такое рашэнне прыняў Фонд мемарыяльных комплексаў Бухенвальд і Мітэльбаў-Дора. Беларускім дыпламатам паведамілі, што іх "не чакаюць на мерапрыемствах". Як і расійскіх афіцыйных асоб. Прычына — нядаўняя гібель пад расійскім абстрэлам у Харкаве былога вязня Бухенвальда 96-гадовага Барыса Раманчанкі.

Для звычайных грамадзян з РБ і РФ забароны на наведванне няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі