Вы тут

У МЗС заявілі, што звестак пра пацярпелых беларусаў у Бейруце няма

Бейрут пасля магутнага выбуху / Reuters

У МЗС Беларусі заявілі, што на дадзены момант звестак пра пацярпелых беларусаў падчас магутнага выбуху ў Бейруце няма. Беларускае пасольства "знаходзіцца ў пастаянным кантакце з кампетэнтнымі органамі [Лівана]".

4 жніўня ў Бейруце загінулі больш за 100 чалавек, пацярпелі каля 4 тысяч. Там на складзе ўзарваліся некалькі тысяч тон аміячнай селітры, якая працяглы час захоўвалася ў неналежных умовах.

У Ліване аб'яўлена трохдзённая жалоба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.