Вы тут

У Мёрскім раёне труп некалькі дзён сядзеў за сталом, дзе ішла гулянка

Месца злачынства / vitebsk.mvd.gov.by

Зранку 8 студзеня ў мёрскую міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Чарэсы. Яна заявіла, што муж ужо некалькі дзён не з'яўляўся і не начаваў дома. 

Праваахоўнікі высветлілі, што апошні раз мужчыну бачылі ў гасцях у аднавяскоўца-рамесніка, які нядаўна вярнуўся з Расіі, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Падчас праверкі гэтай інфармацыі міліцыянты знайшлі зніклага. Яго труп сядзеў у крэсле за сталом, дзе некалькі дзён ішло бурнае застолле. Па звестках экспертызы, 50-гадовы мужчына меў драпіну на галаве, ад якой, як мяркуецца, ён і памёр. 

Гаспадар дома прызнаўся, што стукнуў госця паленам падчас сваркі. У госця на галаву быў апрануты каптур, таму вясковец не адразу звярнуў увагу на здарэнне і працягнуў п'янстваваць. Пазней, як прызнаўся мужчына ў размове з міліцыянтамі, у яго ўзніклі падазрэнні, што з госцем не ўсё ў парадку. 

На 53-гадовага гаспадара пачалі крымінальную справу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.