У музей Мінска перадалі славутую "луску" з крамы "Акіян"
![У музей Мінска перадалі славутую "луску" з крамы "Акіян"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/akijan-1706.jpg.webp?itok=L1Kx3pXK)
У фонды музея гісторыі Мінска перадалі славутую "луску" з ужо зачыненай крамы "Акіян" на вуліцы Казлова. Пра гэта супрацоўнікі музея напісалі ў сацсетках.
"Акіян, які мы заслужылі! Новыя паступленні ў фонды музея гісторыі горада Мінска", — гаворыцца ў паведамленні.
Крама "Акіян" была адчыненая ў цэнтры сталіцы ў 1975 годзе. У яе інтэр'еры былі выкарыстаныя пласціны з нержавеючай сталі, падобныя да рыбнай лускі. Іх зрабілі і ўсталявалі немцы.
Цяпер на месцы "Акіяна" працуе крама сеткі "Віталюр". Падчас рамонту "луску" са сцен здымалі, але потым паставілі назад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.