У МУС заявілі, што Тадэвуша Кандрусевіча не пазбаўлялі беларускага грамадзянства

У МУС заявілі, што Тадэвуша Кандрусевіча не пазбаўлялі беларускага грамадзянства

У МУС заявілі, што старшыню Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча не пазбаўлялі беларускага грамадзянства. Міністэрства "праводзіць праверку яго прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь і прадастаўленых ім дакументаў пры праходжанні працэдуры натуралізацыі", паведаміў TUT.by кіраўнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

31 жніўня арцыбіскуп Кандрусевіч вяртаўся на радзіму з Польшчы і беларускія памежнікі яго не прапусцілі праз мяжу без тлумачэння прычын. Пасля Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён "трапіў у... спіс неўязных". Але як беларускі грамадзянін мог туды трапіць?! Таму з'явілася ўжо новая версія.

Тадэвушу Кандрусевічу 74 гады. Ён нарадзіўся ў Гродзенскім раёне. З 1991 года быў Апостальскім візітатарам для католікаў лацінскага абраду Еўрапейскай часткі Расіі. У той час ён вымушаны быў атрымаць расійскае грамадзянства. Арцыбіскупам Мінска-Магілёўскім Кандрусевіча прызначылі ў 2007-м, і ён вярнуўся на радзіму. Стаў беларускім грамадзянінам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі