Памежны камітэт: пашпарт Тадэвуша Кандрусевіча прызнаны несапраўдным

Памежны камітэт: пашпарт Тадэвуша Кандрусевіча прызнаны несапраўдным

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч атрымаў адказ з Дзяржаўнага памежнага камітэта. 31 жніўня ён вяртаўся на радзіму з Польшчы і яго не прапусцілі без тлумачэння прычын. І гэта пры тым, што Кандрусевіч — грамадзянін Беларусі! Пасля Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён "трапіў у... спіс неўязных".

У лісце старшыня ДПК Анатоль Лапо піша, што арцыбіскуп не быў прапушчаны праз мяжу "ў сувязі з прынятым органамі ўнутраных спраў рашэннем аб прызнанні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь... несапраўдным". Каб высветліць прычыну гэтага, Тадэвушу Кандрусевічу параілі звяртацца ў МУС Беларусі, паведамляе catholic.by.

На мінулым тыдні ў Мінску прайшла сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея і прадстаўніка Ватыкана. Аднак невядома, ці паўплывае яна на сітуацыю з вяртаннем у Беларусь Кандрусевіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі