У Мінску з'явіўся рэдкі фрукт, цана якога можа шакаваць
![Дуриан в Минске - цена](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/5d25dd340627a.jpg.webp?itok=3iAu35PY)
100 рублёў за кілаграм. / Getty
На мінскай Камароўцы з'явіўся дурыян — экзатычны фрукт з Паўднёва-Усходняй Азіі. Але пачаставацца такім можа далёка не кожны, і ўся справа ў цане.
Гатовыя аддаць дурыян па 100 рублёў за кіло. Адзін фрукт мае вагу каля трох кілаграмаў, то бок цана — прыблізна 300 рублёў. Часткамі экзотыку прадаваць не хочуць.
![У Мінску з'явіўся рэдкі фрукт, цана якога можа шакаваць](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/izobrazhenie_viber_2024-03-03_12.jpg.webp?itok=1sdr4B84)
Дурыян на Камароўцы
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.