У Мінску знайшлі 80 незаконных шлагбаўмаў

У сталіцы выяўленыя 80 выпадкаў незаконнага усталявання шлагбаўмаў і іншых тэхнічных сродкаў, якія перашкаджаюць праезду аўтатранспарту. Пра гэта, па звестках агенцтва "Мінск-навіны", паведаміў кіраўнік Мінскай гарадской землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Аляксандр Карабко. У асноўным "адгарадзіцца", не атрымаўшы на гэта афіцыйнага дазволу, імкнуцца юрыдычныя асобы. Хоць у горадзе нямала выпадкаў, калі вакол жылых дамоў незаконна ставяць агароджы або шлагбаўмы на ўездзе ў двор.

Па словах чыноўнікаў, гэтая тэма шчыльна пераплятаецца з пытаннем падаткаабкладання. Бо ў такіх выпадках жыхары павінны плаціць зямельны падатак за ўсю агароджаную тэрыторыю, а не толькі за пляцоўку пад забудовай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі