Злавілі п'яную кіроўцу, якая везла на машыне сына ў школу (відэа)

Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль каля 178-й школы пасля таго, як ён заехаў на прышкольную тэрыторыю, праігнараваўшы забараняльны знак. Падчас праверкі дакументаў ДАІшнік адчуў рэзкі пах алкаголю. Медасведчанне паказала, што жанчына сапраўды знаходзілася ў стане ап'янення — у яе крыві было 2,2 праміле алкаголю.

Як інфармуе БЕЛТА, у салоне аўтамабіля быў сын кіроўцы. Адзначаецца, што сям'я жыве ўсяго ў 10 хвілінах хады ад школы.

Цяпер жанчыне-парушальніцы пагражае пазбаўленне правоў кіроўцы на тры гады. Аўтамашына, на якой яна ехала, знаходзіцца на ахоўнай стаянцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі