У Мінску злавілі мужчыну, які збег з крамы з ботамі і плацёжным тэрміналам

У Мінску злавілі мужчыну, які збег з крамы з ботамі і плацёжным тэрміналам

У Фрунзенскім раёне Мінска мужчына збег з абутковой крамы за некалькі хвілін да яе закрыцця з ботамі і плацёжным тэрміналам. Здарэнне адбылося ў адным з гандлёвых цэнтраў. Ахоўнік звярнуўся ў міліцыю, паведаміў прыкметы зламысніка, які трапіў на запіс камер відэаназірання.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, 32-гадовага мужчыну хутка знайшлі і затрымалі. Паводле яго слоў, скрадзенае (зімовыя мужчынскія боты і плацёжны тэрмінал) ён збіраўся перапрадаць. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Крадзеж". Мінчуку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Раней ён ужо меў праблемы з законам і таксама з-за крадзяжоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі