Будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі, які знаходзіцца насупраць адміністрацыі прэзідэнта, плануецца знесці. На яго месцы мусіць з'явіцца адміністрацыйны будынак для размяшчэння Нацыянальнага сходу і Канстытуцыйнага суда.
Паводле словаў старшыні Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы
помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, гэты праект выконваецца
ў рамках даручэння Аляксандра Лукашэнкі.
Астаповіч лічыць, што планы
зносу помніка архітэктуры эпохі канструктывізму сведчаць пра тое, што
"працэс аховы гісторыка-культурнай спадчыны цалкам выйшаў з-пад
дзяржаўнага і грамадскага кантролю".
БелаПАН