У Мінску завяршыўся суд над моладзевымі актывістамі

У панядзелак у Цэнтральным раёне Мінска адбыліся суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць скасавання льготаў.
Паўла Вінаградава асудзілі на пяць сутак. Паўла Маркевіча, Вадзіма Баравіка, Паўла Чумакова, Паўла Вільтоўскага і Аляксандра Баразенку - на трое сутак. Такім чынам яшчэ сёння яны выйшлі на волю. Моладзевых актывістаў абвінавацілі ў парушэнні правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў.

1 чэрвеня ў сталіцы студэнты правялі акцыю “Пахаванне льготаў”, якую жорстка падавілі спецназаўцы. Пасля збіцця ўдзельнікаў шэсця, у 4-ю гарадскую лякарню быў дастаўлены Ілля Шуст, дзе ён знаходзіцца дагэтуль.

У яго ўдар левай ныркі, ёсць падазрэнні на чэрапна-мазгавую траўму. Шасцёра былі затрыманыя. Да суда яны прабылі ў следчым ізалятары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі