Прарэктара адной з мінскіх ВНУ абвінавачваюць у атрыманні хабараў. На яго завялі крымінальную справу. Мінскія следчыя мяркуюць, што мужчына неаднаразова атрымліваў грошы цягам паўтара года. За гэта забяспечваў знаёмым перамогу ў тэндары на правядзенне будаўнічых работ. Агульная сума адкатаў, мяркуюць у СК, склала больш за 3 тысячы рублёў.
Мужчына затрыманы (і адхілены ад пасады, якую ён займаў), яго маёмасць на суму, большую за 37 тысяч рублёў, арыштаваная. Назву ВНУ следчыя не агучваюць. Кажуць толькі, што "на адрас навучальнай установы ўнесенае прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў закона, прычын і ўмоў", якія спрыялі ўчыненню злачынстваў.