Вы тут

У Мінску затрымліваюць актывістаў вулічных акцый

Яўген Афнагель / Еўрарадыё

У Мінску працягваюцца затрыманні актывістаў вулічных акцыяў. Павел Севярынец паведаміў пра затрыманне старшыні незарэгістраванага "Маладога фронту" Дзяніса Урбановіча. Па словах Севярынца, Урбановіч адзін з асноўных арганізатараў акцыі ў падтрымку незалежнасці 20 снежня. 

У каментары Радыё "Свабода" Севярынец удакладніў, што зранку 18 снежня Урбановіч мусіў ехаць на працу. З дому ў Малінаўцы ён выйшаў, а на працы не з'явіўся. Сувязі з ім няма. 

Самога Севярынца сёння таксама затрымалі, завезлі ў суд і прысудзілі да 15 сутак арышту. Пасля гэтага яго адпусцілі, папярэдзіўшы, каб не парушаў закон 20 снежня. 

Пра затрыманне лідара "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля паведаміў у Фэйсбуку Павел Юхневіч. Па яго звестках, Афнагель знаходзіцца на Акрэсціна. Невядома, ці судзілі яго. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.