У Мінску затрыманыя актывісты "Моладзі БНФ", якія запрашалі на дазволены канцэрт

У Мінску затрыманыя актывісты "Моладзі БНФ", якія запрашалі на дазволены канцэрт

У Мінску міліцыянты затрымалі двух актывістаў моладзевага крыла Партыі БНФ, паведамляе tut.by са спасылкай на актывіста "Моладзі БНФ" Юрыя Лукашэвіча. Яны раздавалі на праспекце Незалежнасці запрашэнні на дазволены ўладамі канцэрт 25 сакавіка, прысвечаны 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Па словах Лукашэвіча, чатыры актывісты ішлі ад Акадэміі навук да Нямігі і раздавалі запрашэнні. На улётках быў нават напісаны нумар дазволу. На вуліцы Гарадскі Вал яны вырашылі сфатаграфавацца каля помніка гарадавому паліцыянту. "Да іх пад'ехалі міліцыянты, запыталі, што яны робяць, паглядзелі ўлёткі. Пасля двух адпусцілі, а двух павезлі ў РАУС Маскоўскага раёну. Сказалі, што пасля размовы адпусцяць", — распавёў актывіст "Моладзі БНФ".

Адзін з затрыманых — Арцём Касавараў.

Як паведамлялася раней, у сераду ў Мінску былі затрыманыя актывісты Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі і Уладзімір Някляеў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі