У Мінску затрыманы расійскі псіхолаг і матывацыйны трэнер Міхаіл Казлоў

Міхаіл Казлоў. Фота: www.mkozlov.com
Міхаіл Казлоў. Фота: www.mkozlov.com

14 жніўня ў Мінску быў затрыманы расійскі псіхолаг і матывацыйны трэнер Міхаіл Казлоў. Яго затрымалі ўвечары падчас правядзення трэнінгу па персанальным росце на вуліцы Варанянскага, паведамляе TUT.by.

Інфармацыю аб затрыманні расіяніна пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі: "Ён затрыманы і знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС. Праводзіцца праверка — паступіла заява, дзе яго вінавацяць у махлярстве ".

Міхаіл Казлоў — расійскі псіхолаг, вядучы трэнінгаў персанальнага росту і некалькіх рэаліці-шоў. Удзельнічаў у тэлепраекце "Дом-2". Неаднаразова выступаў на расійскіх тэлевізійных каналах. Пастаянна наведваў Мінск з трэнінгі а-ля "Як ахмурыць беларускіх мужчын".

Кошт квітка на трэнінг Міхаіла Казлова дасягае $900.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі