У Мінску затрыманы кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі

У Мінску затрыманы кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі

У Мінску затрыманы кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў. Ён знаходзіцца на Акрэсціна, паведамляе прэс-служба АГП.

Раней на Казлова распачалі крымінальную справу за "наўмыснае разгалошванне даных дазнання, папярэдняга следства або закрытага судовага пасяджэння". Палітыка тройчы выклікалі ў Следчы камітэт на допыт па справе Каардынацыйнай рады. Аднак кожны раз Мікалай Казлоў адмаўляўлся даць падпіску ад неразгалошванні, спасылаючыся на 27-ы артыкул Канстытуцыі. 1 сакавіка за "непадпарадкаване" лідара АГП адправілі на 15 сутак на Акрэсціна, але пасля 72 гадзін вызвалілі.

Казлоў — былы падпалкоўнік міліцыі.

Раней быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак арышту за "непадпарадкаванне міліцыі" кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, адзін з заяўнікаў вулічнай акцыі на Дзень Волі.

У Мінску затрыманы кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі
facebook.com/unitedcivilparty

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі