У Мінску затрыманы актывіст Партыі БНФ Франак Вячорка

Франака Вячорку, актывіста Партыі БНФ, затрымалі сёння каля офіса партыйнай управы. Паводле інфармацыі БелаПАН, Вячорку прывезлі ў следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле словаў Франака, яго дапытваюць у якасці сведкі аб падзеях 10 студзеня ў Мінску, калі адбыўся мітынг пратэсту прадпрымальнікаў.

Нагадаем, сёння ў Мінску а 18-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа пачнецца святочнае шэсце, прымеркаванае да 90-х угодкаў БНР. З гэтай нагоды міліцыянты праводзяць прэвентыўныя затрыманні актывістаў дэмакратычнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі