У Мінску затрымалі замежніка, якога шукалі з-за скрадзеных у Маскве $110 тысяч

У Мінску затрымалі замежніка, якога шукалі з-за скрадзеных у Маскве $110 тысяч

У Мінску затрымалі замежніка, якога шукалі з-за скрадзеных у Маскве $110 тысяч. Затрыманне адбывалася 25 красавіка ў адной са сталічных гасцініц пры сілавой падтрымцы байцоў зводнага атрада хуткага рэагавання. Як паведамляе прэс-служба МУС Беларусі, у 28-гадовага мужчыны двайное грамадзянства — Расіі і Азербайджана. У расійскай сталіцы тыдзень таму ён і яшчэ некалькі чалавек збілі прадпрымальніка і забралі грошы.

У дзень затрымання замежнік збіраўся ляцець на самалёце ва Украіну. Цяпер яго чакае перадача расійскім праваахоўнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі