Вы тут

У Мінску затрымалі вакаліста гурта "Мутнаевока" Яўгена Змушку

Яўген Змушка / Еўрарадыё

У Мінску затрымалі вакаліста гурта "Мутнаевока" Яўгена Змушку. Адбылося гэта пасля дваровага канцэрту ў раёне вуліцы Райніса, паведамляюць праваабаронцы. Былі затрыманы два хлопцы і двое дзяўчат, з якімі Змушка сыходзіў пасля канцэрту. Дзяўчат неўзабаве адпусцілі.

Затрыманне музыкаў пасля дваровых канцэртаў у сталіцы адбываецца амаль штодня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.