Вы тут

У Мінску затрымалі Мікіту Чырцова — удзельніка пратэстаў у Маскве

Ілюстрацыйнае фота / sb.by

У Мінску затрымалі ўдзельніка акцыі пратэсту 27 ліпеня ў Маскве Мікіту Чырцова. Ён знаходзіцца ў міліцыі Першамайскага раёна беларускай сталіцы, інфармуе ovdinfo.org са спасылкай на бабулю затрыманага. Чырцоў сапраўды ўдзельнічаў у акцыі ў падтрымку незарэгістраваных незалежных кандыдатаў у дэпутаты Маскоўскай гарадской думы, але ўжо быў аштрафаваны. Тым не менш, міліцыянеры нібыта сказалі яму, што ён знаходзіцца ў вышуку.

Атрымаць аператыўны каментар у прэс-службе ГУУС Еўрарадыё не ўдалося.

Вядома, што вулічная акцыя 27 ліпеня ў Маскве не была ўзгоднена з уладамі, паліцыяй было затрымана больш за 1300 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.