У Мінску затрымалі серыйнага выкрадальніка ровараў
![Зламыснік прадстаўляўся "суседам, які забыўся ключы"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/zl01.jpg.webp?itok=RH3uzbYJ)
Зламыснік прадстаўляўся "суседам, які забыўся ключы" / t.me/police_minsk/
У Мінску затрымалі серыйнага выкрадальніка ровараў. На рахунку 41-гадовага мужчыны 6 выпадкаў крадзяжоў, 4 ровары ўдалося знайсці, іх вернуць уладальнікам.
Як паведамляе мінская міліцыя, у адных выпадках зламыснік заходзіў у пад'езды жылых дамоў услед за жыхарамі, у іншых ён тэлефанаваў у дамафон і прадстаўляўся "суседам, які забыўся ключы". Патрапіўшы ў пад'езд, шукаў пакінутыя там ровары, якія забіраў. Іх мужчына прадаваў на адным з рынкаў ці здаваў у ламбарды. Грошы траціў на набыццё алкагольных напояў.
![У Мінску затрымалі серыйнага выкрадальніка ровараў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Zl02.jpg.webp?itok=dW0eNiG4)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.