У Мінску затрымалі праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава

У Мінску затрымалі праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава. Як паведамляе тг-канал @christianvision, супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС выламалі дзверы ў яго кватэры. Цяпер ён знаходзіцца на Акрэсціна.

Багамольнікаў — клірык прыходу мінскага храма Богаяўлення, колішні загадчык Царкоўна-гістарычнага музея БПЦ, член Епархіяльнага суда Мінскай епархіі. Ён быў на Плошчы Перамен у Мінску, ушаноўваў памяць забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі, абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, выступаў супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.