У Мінску зарэгістраваны выбух мікраспарыі

Выбух мікраспарыі зафіксаваны ў шэрагу школьных устаноў Мінска. Пра гэта паведамілі ў гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
У Маскоўскім раёне захварэлі навучэнцы школы-інтэрната N7. Яны выязджалі ў аздараўленчы лагер, дзе гулялі з дзікім кацянём. У выніку дзевяць дзяцей заразіліся мікраспарыяй.

Другі выпадак групавога захворвання зафіксаваны ў сярэдняй школе N101. Там заразіліся шэсць школьнікаў. Дзеці таксама пагулялі з кацянём.

Мікраспарыя з'яўляецца адным з самых распаўсюджаных летніх захворванняў у дзяцей, якое паражае скуру, валасы і пазногці. Крыніцай заражэння, як правіла, з'яўляюцца хворыя жывёліны — як дзікія, так і хатнія.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі