У Мінску замест ноўтбукаў у скрынкі ўпакавалі... дошкі (фота)

Высветлілася, што ён пазычаў у свайго калегі па бізнэсе грошы ў доўг. Раней прапаноўваў узяць пад заклад аўтамабіль, а на гэты раз — дзесяць новых запакаваных ноўтбукаў. Аднак пазычаныя 25 тысяч долараў прадпрымальнік так і не вярнуў. Тады яго калега вырашыў прадаць ноўтбукі, кошт якіх складаў каля 7 тысяч долараў. Аднак высветлілася, што ў скрынках былі запакаваныя... кавалкі дошак.





Аферыста затрымалі міліцыянты, ён ужо прызнаў сваю віну. Дарэчы, прадпрымальнік абяцае вярнуць пазычаныя грошы пацярпеламу, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Махляр са Жлобіна 5 гадоў хаваўся ад вышуку ў манастыры

 



Фота — guvd.gov.by