Махляр са Жлобіна 5 гадоў хаваўся ад вышуку ў манастыры

41-гадовага мужчыну прызналі вінаватым у махлярстве ў буйным памеры, інфармуе БелаПАН.



Сем гадоў таму ён узяў у кліентаў перадаплату па дамовах на выраб мэблі на замову і знік. Яго ахвярамі сталі 65 чалавек, якія пазбавіліся агулам больш як 86 мільёнаў рублёў. Да 2012 года жлобінец быў у вышуку. Увесь гэты час ён пражываў у адным з манастыроў ва Украіне. У 2012 годзе махляра знайшлі і дэпартавалі ў Беларусь.


Падчас суда абвінавачаны цалкам кампенсаваў шкоду пацярпелым. Гэта паўплывала на прысуд, як і тое, што раней ён не быў асуджаны і мае малагадовае дзіця.



Фота — 112.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі