У Мінску заклапочаны "арганізаванай злачыннай дзейнасцю" з Польшчы

У Мінску заклапочаны "арганізаванай злачыннай дзейнасцю" з Польшчы

У МЗС Беларусі ў панядзелак прайшла сустрэча з часовым павераным у справах польскай амбасады ў нашай краіне Марцінам Вайцахоўскім. Як паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, гаворка ішла пра "пытанні міжнародных дамоваў" паміж Беларуссю і Польшчай, а асаблівую ўвагу надалі "выкананню двухбаковых пагадненняў у сферы барацьбы са злачыннасцю".

Беларускі МЗС выказаў "заклапочанасць у сувязі з пацверджанымі і задакументаваных фактамі арганізаванай злачыннай дзейнасці з тэрыторыі Польшчы". Яна "прычыняе шкоду жыццю і здароўю беларускіх грамадзян, грамадскай бяспекі, дзяржаўнай і прыватнай маёмасці ў Рэспубліцы Беларусь". Цікава, што ж маецца на ўвазе? Ці не дзейнасць беларускіх апазіцыянераў?

У паведамленні прэс-службы МЗС Беларусі адзначаецца, што польскі бок атрымаў "выразны заклік прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельстваў і прыняць меры па спыненні злачыннай дзейнасці на сваёй тэрыторыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі