Вы тут

У Мінску зачынілася адно з самых вядомых казіно

Фота: casinoxo.by

У Мінску зачынілася адно з самых вядомых казіно — ХО. На сайце ўстановы з'явілася абвестка, што казіно зачыненае на рэканструкцыю. "Запрашаем Вас наведаць наш філіял у Грузіі — найбуйнейшае казіно ў Батумі...", — гаворыцца ў абвестцы.

Як піша "Беларускі партызан", усё адбылося імкліва і нечакана. У нядзелю супрацоўнікам казіно абвясцілі, што з панядзелка яны больш не працуюць. Самі людзі мала вераць, што ўся справа ў рэканструкцыі.

Казіно XO — эксклюзіўная ўстанова VIP-класа, размяшчаецца недалёка ад ЦУМа. Яно стваралася як казіно маскоўскага ўзроўню з аўтарскім дызайнам інтэр'ераў і высокімі стаўкамі.