У Мінску зачынены рэстаран-клуб "Гудвін", яго працаўнікі звольнены

Яго дырэктар Аляксандр Крывальцэвіч распавёў Еўрарадыё, што адміністрацыя клуба зрабіла ўсё магчымае для яго захавання
Яго дырэктар Аляксандр Крывальцэвіч распавёў Еўрарадыё, што напярэдадні праверак Генпракуратурай прадпрыемстваў грамадскага прызначэння, якія знаходзяцца ў жылых памяшканнях, адміністрацыя клуба прадугледзіла і выканала ўсе загады па санітарных нормах. Таму прыпыненне дзейнасці для клуба стала вельмі нечаканым.

Паводле слоў дырэктара, адміністрацыя Цэнтральнага раёна сталіцы прадпісала клубу змяніць графік і замест ранейшай начной працы, зачыняцца а 23-й гадзіне, уключна з  выходнымі днямі. Вось што распавядае Аляксандр Крывальцэвіч:

"Улічваючы тое, што ў летнім сезоне мы арыентаваліся цалкам на вечаровыя і начныя мерапрыемствы, працаваць у рэжыме “з 11 да 23-х” нам вельмі нерэнтабельна. І так у сувязі з крызісам падае колькасць наведвальнікаў, а тут яшчэ лета, калі ўся наша дзейнасць базавалася на вечаровай і начной праграме. Мы паспрабавалі працаваць па такім графіку 2 месяцы. Але калі зразумелі, што стала цяжка плаціць людзям заробак, пайшлі на радыкальныя меры. Зараз мы існуем толькі як юрыдычная асоба, але думаю, што і гэта не надоўга”.

На сённяшні дзень клуб-рэстаран “Гудвін” закрыты, а ўсе яго супрацоўнікі звольненыя.


Фота — muzby.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі