За салют у Мінску ў навагоднюю ноч за краты адправілі мужа і жонку

За салют у Мінску ў навагоднюю ноч за краты адправілі мужа і жонку

У Мінску за салют у навагоднюю ноч за краты адправілі мужа і жонку — Мікалая і Алену Гаеўскіх. Як паведамляюць праваабаронцы, у пратаколе напісалі, што яны "несанкцыянавана пікетавалі шляхам запуску піратэхнічнага выраба (феерверку)". У судзе міліцыянер заявіў, што салют быў у БЧБ-колерах.

Гаеўскія запусцілі салют у двары роўна ў 23:34 31 снежня. Але за імі назіраў міліцыянер, іх ужо праз хвіліну (паводле пратакола, у 23:35) затрымалі. Суд адбыўся 3 студзеня 2022-га, пра яго стала вядома толькі цяпер. Мінчукі сваёй віны не прызналі, паколькі пікета не праводзілі. Мужчына патлумачыў, што запусціў салют "на сто залпаў" выключна "па асабістых меркаваннях" — у 2020-м ён быў пад адміністрацыйным арыштам па "народным" артыкуле 23.34 КаАП. Паводле яго слоў, ні ён, ні жонка лозунгаў не выкрыквалі. Але суд паверыў сведку-міліцыянеру, што гучалі "правакацыйныя лозунгі".

Суддзя Партызанскага раённага суда Міхаіл Макарэвіч асудзіў Мікалая Гаеўскага на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а яго жонку — на 13 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі