У Мінску за "садзейнічанне экстрэмізму" будуць судзіць спартовага блогера

Дзмітрый Сельвяструк

Дзмітрый Сельвяструк / @viasna96

Да шасці гадоў калоніі пагражае аўтару Telegram-канала "Серебряный век. Футбол Беларуси" і экс-супрацоўніку "Народнай газеты" Дзмітрыю Сельвеструку. Праваабаронцам стала вядома, што яго будуць судзіць за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч.1 арт. 361-4 КК РБ). Першае пасяджэнне ў Мінскім гарадскім судзе адбудзецца ўжо 27 верасня. Працэс будзе весці Святлана Чарапанава.

Абставіны справы праваабаронцам невядомыя — пра блогера не было ніякіх звестак ад пачатку траўня. Дзмітрыю Сельвеструку 33 гады, ён доўгі час працаваў у дзяржаўнай "Народнай газеце", спецыялізаваўся на сацыяльных тэмах і ІТ. Затым зацікавіўся спартовай тэматыкай, пачаў супрацоўнічаць з рэсурсам Football.by. Некалькі гадоў таму запусціў уласны праект "Серебряный век. Футбол Беларуси". Дзякуючы інсайдам гэты рэсурс стаў даволі папулярным і ў асяроддзі заўзятараў, і спецыялістаў. Сельвяструк публікаваў аналітыку аб айчынным футболе. Апошні раз канал абнаўляўся пятага траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі