Вы тут

У Мінску за наркотыкі асуджаныя больш за тры дзясяткі чалавек

Працэс праходзіў у сталічным СІЗА № 1 / Скрыншот з відэа "Беларусь 1"

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд па крымінальнай справе аб распаўсюдзе наркотыкаў, у тым ліку і ў буйным памеры. Па ёй праходзіла 37 чалавек. З-за такой колькасці абвінавачаных працэс правялі ў сталічным СІЗА № 1.

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", падчас расследавання было знойдзена больш за 7 кілаграмаў наркатычных і псіхатропных рэчываў. Маладыя людзі, якія трапілі на лаву падсудных, дзейнічалі ў складзе арганізаваных груп, выконвалі функцыі закладчыка, кур'ера ці аптавіка. Яны кантактавалі праз інтэрнэт, карысталіся шыфраваннем.

35 чалавек атрымалі ад хатняй хіміі да 15 гадоў пазбаўлення волі. Двое чалавек былі вызваленыя з пад варты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.