У Мінску ёсць новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі

Ад пачатку бягучага года ў Мінску зарэгістравана 15 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі — у 8 жанчын і 7 мужчын. Пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-навіны". Па стане на 1 лютага 2009 года ў сталіцы адзначана 1362 выпадкі ВІЧ-інфекцыі. Часцей за ўсё заражэнне адбывалася падчас полавых кантактаў. Большасць інфікаваных — мужчыны. Што датычыцца ўзроставай структуры, то, як і дзесяцігоддзе таму, 80% ВІЧ-інфікаваных — моладзь у веку ад 20 да 34 гадоў.

Сумнае лідэрства сярод сталічных раёнаў трымае Заводскі, дзе з 1987 года па 1 лютага 2009-га зарэгістравана 338 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Гэта ўдвая вышэй, чым у сярэднім па Мінску. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі