У Мінску ўзброены злачынца абрабаваў банк

Невядомы мужчына здзейсніў узброены напад на філіял “Беларусбанка” ў Мінску.
Пагражаючы касіру пісталетам, ён забраў больш за 1900 еўра, 2,2 тысячы
расійскіх і 2,3 мільёны беларускіх рублёў, інфармуе БЕЛТА.

Другая
касірка банка паспела націснуць трывожную кнопку, але міліцыя не
паспела прыехаць своечасова, і злачынца паспеў знікнуць.

Цяпер міліцыя
займаецца яго пошукам. Рабаўніку пагражае ад 6 да 15 гадоў турмы з
канфіскацыяй маёмасці.