У Мінску ўсім ахвотным памераюць ціск і вылічаць індэкс масы цела

У Мінску ўсім ахвотным памераюць ціск і вылічаць індэкс масы цела

Інфармацыйную акцыю па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў ладзяць у Мінску з 15 па 17 чэрвеня. Як паведамляе БЕЛТА, у гэтыя дні кожны ахвочы можа памераць артэрыяльны ціск, вызначыць індэкс масы цела, а таксама пракансультавацца наконт дыягностыкі, прафілактыкі і лекавання неінфекцыйных захворванняў у работнікаў паліклінік у сталічных аптэках.

Апроч таго, аптэкі РУП “Белфармацыя” да 19 чэрвеня будуць даваць пакупнікам зніжку ў 20% на лекі айчынных вытворцаў.  

Спецыялісты адзначаюць, што існуе чатыры асноўныя тыпы неінфекцыйных захворванняў — сардэчна-сасудзістыя, анкалагічныя, хранічныя рэспіраторныя і дыябет. Штогод у свеце ад гэтых хваробаў памірае каля 38 мільёнаў чалавек, амаль палова з іх — гэта людзі ва ўзросце да 70 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі