Вы тут

У Мінску ў "ланцугу пакаяння" стаялі тысячы чалавек

Акцыя ў Мінску, 21 жніўня 2020-га / Reuters

21 жніўня ў Мінску прайшла вулічная акцыя "Ланцуг пакаяння", мэта якой — заявіць пра недапушчальнасць гвалту з боку сілавікоў. Людзі стаялі ў ланцугах ад народнага мемарыялу ў Курапатах да Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. У Курапатах пахаваныя ахвяры сталінскага тэрору, а праз Акрэсціна прайшлі тысячы пратэстоўцаў, яны сведчаць пра здзекі і катаванні.

Акцыю падтрымалі аўтамабілісты — і сігналамі, і запавольваннем руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.