У Мінску ў багажніку аўтамабіля знайшлі звязаным застрэленага мужчыну

У сераду, 18 лютага, у Маскоўскім раёне Мінска праваахоўнікі знайшлі ў машыне цела мужчыны. На трупе выяўленыя сляды гвалтоўнай смерці, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.

Крыміналісты даследавалі месца злачынства. Праводзяцца следчыя дзеянні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і Міністэрства ўнутраных спраў.

Асоба загінулага пакуль не вядомая. Паводле неафіцыйнай інфармацыі труп быў знойдзены звязаным ў багажніку "Мерседэса" на вуліцы Карла Лібкнехта з агнястрэльным раненнем. Вядома, што дом, побач з якім быў знойдзены аўтамабіль, ачапілі і на месцы працавалі сапёры, паведамляе tut.by.

На Гродзеншчыне мужчыну ў стане комы 10 гадзін вазілі ў багажніку

Гродзенца вазілі ў багажніку, каб выпытаць у яго інфармацыю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі