На Гродзеншчыне мужчыну ў стане комы 10 гадзін вазілі ў багажніку

2 студзеня ў Слоніме супрацоўнікі міліцыі спынілі аўтамабіль, а ў яго багажніку нечакана выявілі чалавека.

Як піша "Вечерний Гродно", зламыснікі збілі 42-гадовага мужчыну ў Ваўкавыску, потым засунулі яго ў багажнік і каталіся з ім больш за 10 гадзін, пакуль іх не затрымалі ўжо ў Слоніме.

У пацярпелага выявілі цяжкія пашкоджанні лёгкіх і костак. Яго даставілі ў Слонімскую лякарню, дзе ён нейкі час быў у коме. Пазней яго перавялі ў рэанімацыйнае аддзяленне.

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.

Ілюстрацыйнае фота — hyundaicars.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі