У Мінску трое дзяцей ратаваліся ад пажару і скокнулі з акна другога паверха
У Мінску трое дзяцей ратаваліся ад пажару і скокнулі з акна другога паверха. Здарэнне адбылося ўначы 4 верасня ў адным з дамоў па вуліцы Гарэцкага. Там адбылося ўзгаранне ў дапаможным памяшканні кватэры другога паверха. Ратавальнікам, якія прыехалі на выклік, было няпроста пад’ехаць да дома з-за прыпаркаваных аўтамабіляў. Узгаранне хутка ліквідавалі.
У згаданай кватэры жывуць шасцёра дзяцей. Трое з іх атрымалі траўмы пасля скачка з акна і былі шпіталізаваны. Мяркуецца, што пажар пачаўся з-за парушэння эксплуатацыі абагравальніка, інфармуе прэс-служба МНС.
Фота: mchs.gov.by