У Мінску трэці раз чакалі дэлегацыю з Нігерыі, а яна зноў не прыляцела

"Паехалі сустракаць у аэрапорт, але дэлегацыя з невядомых прычынаў не прыбыла", — цытуе словы прадстаўніка Беларускай гандлёва-прамысловай палаты БелаПАН.



Такім чынам, візіт нігерыйцаў сарваўся ўжо трэці раз. Першапачаткова ён планаваўся ў канцы ліпеня. Дэлегацыю афрыканскіх гасцей мусіў ачоліць дырэктар аддзела фінансаў і паставак Гандлёва-прамысловай палаты штата Кана Учэ Чыбузор. Яго хацелі павазіць па беларускіх прадпрыемствах, якія выпускаюць сельскагаспадарчую тэхніку, абсталяванне, аўтамабілі і матацыклы.



На 15 жніўня было запланаванае адкрыццё ў Мінску бізнес-форума "Беларусь — Нігерыя".
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі