У Мінску танк зламаў агароджу і пакінуў сляды на асфальце (фота)

У Мінску танк зламаў агароджу і пакінуў сляды на асфальце. Здарэнне адбылося на вуліцы Ціміразева ў дзень правядзення ў сталіцы ваеннага параду. Як інфармуе сайт onliner.by са спасылкай на сведкаў, танк зламаўся на павароце на гандлёвы цэнтр "Замак". Каб яго прыбраць і вызваліць вуліцу, танк "развярнулі проста праз агароджу, зламалі яе". Афіцыйнай інфармацыі пра гэтае здарэнне пакуль няма.

Як праходзіў ваенны парад у Мінску (фотарэпартаж)