Вы тут

У Мінску суд апраўдаў абвінавачаных у забойстве ў 2010 годзе бізнесмена

БЕЛТА

Мінскі абласны суд вынес апраўдальны прысуд па справе аб забойстве ў 2010 годзе ў пасёлку Прывольны пад Мінскам бізнесмена Уладзіміра Кузняцова, дырэктара фірмы “Глобал Аўта Сіці”. З офіса, дзе адбылося забойства, спрабавалі скрасці 40 тысяч долараў, якія былі ў сейфе. Але забойцы не змаглі падабраць код і кінулі сейф каля офіса. Пад падазрэнне трапілі былыя супрацоўнікі фірмы Іван Паланевіч і Максім Дышлевіч. Да суда дажыў толькі Дышлевіч. Паланевіч загінуў у ДТЗ у траўні 2011 года.

Маці Івана Ларыса Паланевіч хацела захаваць добрае імя сына і прадстаўляла яго інтарэсы ў судзе. У выніку суд апраўдаў абвінавачаных за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства. Максіма Дышлевіча вызвалілі ў зале суда. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.