У Мінску студэнт трапіў пад два аўтамабілі Peugeot і выжыў (фота)

У Мінску студэнт трапіў пад два аўтамабілі Peugeot і выжыў (фота)

У Мінску 18-гадовы студэнт трапіў пад два легкавыя аўтамабілі і выжыў. Здарэнне адбылося каля 16.30 у сераду. Малады чалавек перабягаў праспект Дзяржынскага па-за пешаходным пераходам. Спачатку ён трапіў пад Peugeot 206, які з'язджаў на праспект з унутранага кола МКАД. Жанчына-кіроўца не паспела зрэагаваць і збіла хлопца. Пасля гэтага ён адляцеў на суседнюю паласу руху, дзе яго закрануў Peugeot 406, які ехаў паралельным курсам.

Як паведамляе сайт onliner.by, студэнт атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, траўмы жывата і пералом сцягна.

У Мінску студэнт трапіў пад два аўтамабілі Peugeot і выжыў (фота)
У Мінску студэнт трапіў пад два аўтамабілі Peugeot і выжыў (фота)

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі