У Мінску стартаваў фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!

У Мінску стартаваў фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!

У Мінску пачаўся прыём працаў на фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!. Прыём будзе адбывацца з 5 траўня па 10 чэрвеня. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 30 чэрвеня ў Мінску. Удзел у фэсце, як і заўсёды, бясплатны.

Сёлета aDNaK! ладзіцца ўжо сёмы раз. Ідэю сёлетняга фэсту арганізатары акрэслілі так: “аDNаK — ген беларускага крэатыву”.

Ініцыятыва фэсту належыць камапаніі "Будзьма беларусамі!". Каардынатар кампаніі Ніна Шыдлоўская тлумачыць: "У мінулым годзе мы надалі асаблівую ўвагу асобе самога рэкламіста. А ў гэтым годзе вырашылі зноў вярнуць увагу рэкламістаў і рэкламадаўцаў да больш глыбокіх, падставовых рэчаў: сапраўдныя шэдэўры можна ствараць толькі на грунце тысячагадовых каштоўнасцяў, якія ўжо закладзеныя ў нашых генах”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі