У Мінску спецназ затрымаў Міхася Пашкевіча і Рамана Багдановіча

15 лістапада ў цэнтры Мінску актывісты кампаніі "Гавары праўду" ладзілі тры флэш-мобы пад агульным лозунгам “Галасы не для смецця - галасы для падліку”. Іх мэтай было прыцягнуць увагу да значнасці выбараў. Падчас гэтай акцыі і былі затрыманыя моладзевыя актывісты.  Пра гэта Еўрарадыё распавяла прэс-сакратар кампаніі Юля Рымашэўская: Рымашэўская: "Сёння была запланаваная акцыя ў працяг нашых акцый, якія прыцягваюць увагу да важнасці выбараў. Было задумана, што будзе тры флэш–мобы ў цэнтры горада. Яны былі пад лозунгам "Галасы не для смецця - галасы для падліку". І адпаведна былі прынятыя меры спынення флэш-мобаў з прычыны незаконных дзеянняў".

У сваім блогу на Твітэры Міхась Пашкевіч паспеў паведаміць, што яго затрымалі і вязуць у Цэнтральны РАУС сталіцы. Еўрарадыё датэлефанавалася актывісту, калі яго везлі ў міліцыю, але распавесці ён нічога не паспеў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі