У Мінску сотні дзяўчат стаялі ў чарзе па бясплатную памаду (фотафакт)
![У Мінску сотні дзяўчат стаялі ў чарзе па бясплатную памаду (фотафакт)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pamada_1.jpg.webp?itok=u_xANbQm)
У сталічным гандлёвым цэнтры Galleria Minsk сотні дзяўчат стаялі ў чарзе па бясплатную касметыку — крама MAC абвясціла акцыю, паводле якой за прынесеную старую памаду пакупніцам выдавалі новую. Як піша TUT.by, некаторыя дзяўчаты прыйшлі да гандлёвага цэнтра ўжо а 5-й раніцы, каб заняць чаргу.
Сам гандлёвы цэнтр адчыняецца ў 10.00. Акцыя раздачы бясплатнай памады доўжылася роўна гадзіну, да 11.00.