У Мінску шукаюць пацярпелых ад гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару
У Мінску шукаюць пацярпелых ад гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару. У здзяйсненні гэтых злачынстваў абвінавачваецца 27-гадовы Яўген Даніловіч. Следчы камітэт распаўсюдзіў яго фота. Мужчына здзейсніў два напады на жанчын. Першы выпадак адбыўся ўвечары 11 верасня ў пад’ездзе дома па вуліцы Кунцаўшчына, другі — у той жа дзень у пад’ездзе дома па вуліцы Матусевіча. Зламыснік спрабаваў распрануць жанчын ва ўзросце 37 і 28 гадоў, утрымліваў іх, дакранаўся рукамі да іх цела.
Праваахоўнікі маюць інфармацыю, што Даніловіч здзейсніў у сталіцы яшчэ два аналагічныя злачынствы. Аднак такіх выпадкаў можа быць і больш. Следства просіць адгукнуцца пацярпелых, якія апазналі на здымку мужчыну.