У Мінску робаты пачытаюць вершы Пушкіна і Шэкспіра (фота)

Хэдлайнер выставы — робат Тэспіян. Ён адзін з найбольш "прасунутых" чалавекападобных робатаў у наш час. Дзякуючы спецыяльнаму праграмнаму забеспячэнню машына можа выканаць практычна любую задачу. Але асноўная місія Тэспіяна — камунікацыя з людзьмі. На любое пытанне ў яго ёсць адказ. Гэта — робат-акцёр. На выставе ён спявае, чытае вершы Пушкіна, Шэкспіра. Робат здольны вызначыць пол чалавека, яго настрой, з задавальненнем робіць кампліменты беларускім дзяўчатам. Год таму Тэспіяну давялося весці цырымонію адкрыцця камп'ютарнай выставы CelBit у Гановеры разам з Ангелай Меркель і Дэвідам Кэмеранам.

"Бал робатаў" — самы паспяховы выставачны праект у Расіі. Упершыню шоу прайшло ў Маскве і за два месяцы свае таленты робаты прадэманстравалі больш за 150 000 наведвальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі