У Мінску рэкламіста асудзілі на тры гады "хіміі" за ўдзел у пратэстах

У Мінску рэкламіста асудзілі на тры гады "хіміі" за ўдзел у пратэстах

У Мінску рэкламіста асудзілі на тры гады "хіміі" з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу за ўдзел у пратэстах, паведамляе spring96.org. Крэатыўнага дырэктара рэкламнага агенцтва Salmon Graphics Сяргея Касцюкевіча прызналі вінаватым у "арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Яго справу разглядаў суд Кастрычніцкага раёна Мінска, суддзя — Вольга Няборская.

Касцюкевіча судзілі за ўдзел у нядзельным маршы шостага верасня ў сталіцы. У той дзень яго затрымалі. Спачатку былі 8 сутак адміністрацыйнага арышту, а далей — крымінальная справа. Нейкі час рэкламіст быў дома, а 30 снежня 2020-га яго затрымалі.

Па версіі следства, Сяргей Касцюкевіч "парушаў грамадскі спакой" у цэнтры Мінска, ішоў у першых шэрагах пратэстоўцаў і "ўзначаліў вулічнае шэсце, выйшаў адным з першых на праезную частку", блакаваў транспартныя шляхі, у выніку чаго была парушана праца грамадскага транспарту. Мужчына прызнаў, што выходзіў на праезную частку, але ішоў у сярэдзіне калоны. "Я быў шараговым удзельнікам, нікога не каардынаваў, па шляху ні з кім не размаўляў, не выкрыкваў лозунгаў, — казаў ён у судзе. — У руках у мяне быў сцяг, я не мог нават пляскаць у далоні".

Рэкламіст вызваленыі пад падпіску аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі