У Мінску разагналі акцыю ў памяць пра зніклых апазіцыянераў

Акцыю салідарнасці "Мы памятаем" вечарам у аўторак разагналі на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы. У ёй удзельнічалі паўсотні чалавек, у тым ліку амаль усе лідэры дэмакратычных палітычных партый. Нагадаем, 9 гадоў таму ў Мінску зніклі палітык Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі. "Наша ніва" паведамляе, што прысутнічалі Анатоль Лябедзька, Аляксандр Бухвостаў, Вінцук і Франак Вячоркі, Віктар Івашкевіч, Лявон Баршчэўскі, Ігар Рынкевіч, Зінаіда Ганчар, Сяргей Калякін, Міхаіл Пашкевіч, Вольга Казуліна, Андрэй Кім ды інш. Яны трымалі ў руках партрэты зніклых без вестак (Ганчара, Захаранкі, Красоўскага, Завадскага).

Аднак спецназаўцы, якіх было ў 2-3 разы болей, чым удзельнікаў акцыі, жорстка выціснулі людзей з плошчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі